Знайсці
07.09.2021 / 19:09РусŁacБел

19-гадовую палітзняволеную Сафію Малашэвіч тройчы за тры месяцы змяшчалі ў ШІЗА

19-гадовую Сафію Малашэвіч катуюць змяшчэннем у ШІЗА і пазбаўленнем спатканняў. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. 

Дзяўчыну тройчы за тры месяцы адпраўлялі ў ШІЗА, таксама яе пазбавілі доўгатэрміновага спаткання з маці, а кароткачасовага не дазваляюць цягам ужо чатырох месяцаў.

У гомельскай калоніі Соня працуе і вучыцца на курсах цырульніка. Яе таксама паставілі на прафілактычны ўлік.

Сафія Малашэвіч першы раз была затрымана 6 верасня на акцыі пратэсту «Марш адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароды. Яна стала падазраванай па крымінальнай справе па арт. 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў).

Тады яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, але зноў затрымалі 30 лістапада і змясцілі пад варту.

Таксама стала вядома, што Сафію вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ).

Падчас суда абвінавачанне таксама перакваліфікавала ч.2 арт. 339, згодна з якой абвінавачвалі Сафію Малашэвіч, на ч.1 арт. 339. Шляхам складання пакаранняў па трох артыкулах (ч.1 арт.368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339) яе пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама: Маналог мамы Сафіі Малашэвіч: «Я веру, што хутка Зося будзе на волі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930