Знайсці
07.09.2021 / 18:57РусŁacБел

Да двух гадоў калоніі асудзілі мінчука за кінуты ў міліцэйскі аўтобус шкляны келіх

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Зайкоўскага. Яго абвінавацілі па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), паведамляюць праваабаронцы.

Вяла працэс суддзя Юлія Густыр, дзяржаўны абвінаваўца — Нічыпарук.

На папярэднім пасяджэнні пракурор запрасіў для Зайкоўскага два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Як вядома з матэрыялаў справы, 12 кастрычніка 2020 года прыкладна ў 21 гадзіну Зайкоўскі ў стане алкагольнага ап’янення на праспекце Дзяржынскага з іншымі неўстаноўленымі асобамі аказваў супраціўленне работнікам міліцыі, пагражаў ім прымяненнем гвалту, кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны келіх.

Суддзя Густыр 7 верасня вынесла рашэнне — прызнаць Зайкоўскага вінаватым і асудзіць яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Дадаткова — накіраваць на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Таксама Зайкоўскі павінен выплаціць чатыром амапаўцам па 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера