Знайсці
07.09.2021 / 16:20РусŁacБел

Палітвязня Аляксея Ліпеня асудзілі за 1,5 года чацвёрты раз

У судзе Заводскага раёна 7 верасня разглядалася чарговая крымінальная справа, заведзеная на Аляксея Ліпеня за абразу службовай асобы (арт. 369 КК РБ), паведамляюць праваабаронцы.

Аляксей Ліпень.

Дагэтуль яго судзілі за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў сацыяльных сетках тройчы: 13 красавіка, 31 мая, і 15 ліпеня. Агулам быў асуджаны на 5 год абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Крымінальныя справы былі заведзеныя за тое, што на працягу двух месяцаў Аляксей пакідаў абразлівыя каментары і пагрозы ў адрас міліцыянтаў у адным з тэлеграм-каналаў.

Аляксей Ліпень прызнаны палітычным зняволеным.

Новую крымінальную справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч.

У якасці чарговага пацярпелага выступае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Светлагорскага РАУС, маёр міліцыі Аляксандр Пераверднеўцаў.

Аляксей Ліпень неаднаразова, выкарыстоўваючы розныя нікнэймы, у тым ліку «Савецкі малы», пакідаў абразлівыя каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў перыяд з 29 кастрычніка па 18 снежня 2020 года.

Пацярпелы на пасяджэнне не з'явіўся. Аднак падаў матэрыяльны пазоў за маральныя пакуты ў памеры 3000 рублёў.

Суд пастанавіў пакараць Ліпеня штрафам у памеры 1000 руб, без дабаўлення тэрміну абмежавання волі.

Па ранейшых судах абвінавачаны павінен быў сплаціць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды пацярпелым супрацоўнікам міліцыі ў памеры 5500 рублёў і судовыя выдаткі ў памеры 522 рублі. Цяпер гэтая сума, з улікам новага матэрыяльнага пазову, істотна вырасла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера