Знайсці
07.09.2021 / 15:40РусŁacБел

У М'янме заклікалі да агульнанацыянальнага паўстання супраць ваеннага рэжыму

Урад нацыянальнага адзінства М'янмы (NUG) заклікаў насельніцтва краіны да агульнанацыянальнага паўстання.

Пра гэта паведамляе часопіс Time. Гаворка ідзе аб падпольнай арганізацыі, якая каардынуе супраціў рэжыму вайскоўцаў, што захапілі ўладу ў краіне.

Прэзідэнт NUG Дува Лашы заявіў, што абвяшчае ў М'янме надзвычайнае становішча. Ён таксама звярнуўся да этнічных груповак М'янмы, якія змагаліся за сваю аўтаномію, і заклікаў атакаваць урадавыя войскі.

Па словах Лашы, вайскоўцы і паліцыя павінны далучыцца да супраціву, а чыноўнікі М'янмы — байкатаваць працу ў дзяржаўных органах. У NUG таксама абвясцілі, што неўзабаве атрады народнага апалчэння пяройдуць у наступ і зробяць у М'янме народную рэвалюцыю.

Вайсковы пераварот у М'янме адбыўся ў лютым 2021 года. У лютым салдаты галоўнакамандуючага М'янмы мін Аун Хлайна распусцілі ўрад і арыштавалі прэзідэнта краіны Він М'іна і Аун Сан Су Чжы, якая займала пасаду дзяржаўнага дарадцы і кіраўніка МЗС. Неўзабаве ў краіне пачаліся пратэсты ў падтрымку зрынутага ўрада.

Народныя выбраннікі, што страцілі ўладу, арганізавалі NUG і пачалі змагацца з рэжымам вайскоўцаў. Цяпер яны афіцыйна знаходзяцца ў выгнанні і не маюць права займаць афіцыйныя пасады ў краіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930