Знайсці
07.09.2021 / 15:04РусŁacБел

Талібы разагналі стрэламі тысячную дэманстрацыю ў Кабуле

Афганістан не здаецца. Жыхары краіны выходзяць з пратэстамі за правы жанчын і супраць уплыву Пакістана. 

Жыхары Кабула бягуць з масавай дэманстрацыі 7 верасня. Фота New York Times.

7 верасня ў сталіцы Афганістана Кабуле прайшла масавая дэманстрацыя. Не менш за тысячу афганцаў выйшлі з пратэстам, каб заклікаць да выконвання правоў жанчын і выказацца супраць улады талібаў. Пратэст быў разагнаны стрэламі ў паветра з боку прадстаўнікоў «Талібана».

На мінулым тыдні афганскія жанчыны таксама выходзілі на пратэсты, але 7 верасня падтрымаць іх заклікі да роўнасці і бяспекі выйшлі і мужчыны.

Дэманстранты таксама крычалі лозунгі супраць Пакістана, бо, на іх меркаванне, пакістанскі ўрад падтрымлівае дзейнасць «Талібана», піша ВВС.

ЗША і іншыя краіны ўжо доўгі час абвінавачваюць Пакістан у падтрымцы баевікоў «Талібана». У Афганістане таксама часта гучаць абвінавачванні ў адрас пакістанскага ўраду, які нібыта адыграў важную роль у вяртанні талібаў да ўлады.

У панядзелак з’явіліся непацверджаныя звесткі пра тое, што пакістанскія беспілотнікі былі выкарыстаныя талібамі пры наступленні на афганскую даліну Панджшэр — рэгіён, дзе ўсё яшчэ працягваюцца баі паміж талібамі і сіламі супраціву. Прадстаўнік пакістанскай арміі абвяргае гэтыя абвінавачванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930