Знайсці
07.09.2021 / 14:02РусŁacБел

Былая жонка Паўлічэнкі ладзіць свой конкурс прыгажосці

Аляксандра Кірыловіч — былая спецназаўка і мама чатырох дзяцей. У 2019 годзе яна прадстаўляла краіну на конкурсе «Місіс Сусвет». А сёлета вырашыла арганізаваць свой конкурс для шматдзетных мам.

Удзельнічаць у «Красе Беларусі» могуць беларускі ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў, замужнія і без мужа, з добрай знешнасцю і актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

«Сэнс гэтага конкурсу ў тым, каб шматдзетная жанчына асацыявалася з модным, прыгожым, інтэлектуальна развітым, прэстыжным вобразам. А паняцце мацярынства — з усвядомленым жаданнем, планаваннем і выхаваннем дзяцей», — тлумачыць Аляксандра. 

Партнёрам стала «Белая Русь». Аляксандра ўжо пабывала на нарадзе з дэпутатам Генадзем Давыдзькам.

Кастынгі адбыліся летам, сам конкурс пройдзе ў Мінску з 11 па 18 верасня.

У інтэрв'ю «Нашай Ніве» прыгажуня раней расказвала, што яе першым жаніхом быў экс-камандзір Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Дзмітрый Паўлічэнка. Ад яго Аляксандра нарадзіла дачку Сабрыну — такое імя ёй даў бацька, у гонар САХР (па-руску «СОБР»).

Разысціся з Дзмітрыем было рашэннем Сашы.

«У пэўны момант яго былая жонка не знайшла сябе ў асабістым жыцці і пачала змагацца за маёмасць, маніпуляваць сынам. Я калі ўбачыла, што мужчына дзейнічае па прынцыпе «сын не даруе, а дачка даруе заўсёды»… Ён кахаў мяне, але не ведаў, што рабіць. У мяне было такое адчуванне, што ў іх з былой жонкай нешта не скончана. Магчыма, ён спрабаваў да яе паважліва ставіцца, а яна ўспрымала гэта інакш. Мы жылі грамадзянскім шлюбам і за месяц да вяселля разышліся. Яго былая жонка хвалявалася, што мы распішамся і я аўтаматычна буду мець права на ўсю маёмасць. А я ніколі чужога не выкарыстоўвала, мне чужая энергетыка, тым больш калі яна звязана з дрэннымі ўспамінамі, непатрэбная».

З Дзмітрыем Аляксандра засталася ў добрых адносінах, ён стаў хросным бацькам яе сыноў.

Чытайце:

«Нашы адносіны з другім мужам пачаліся няправільна — з цяжарнасці». Былая жонка Паўлічэнкі едзе ад Беларусі на «Місіс Сусвет»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930