Знайсці
07.09.2021 / 10:50РусŁacБел

Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі яго сябры. Яму было 57 гадоў. 

Ён быў адным з найлепшых гісторыкаў свайго пакалення і адданым патрыётам Беларусі. У апошнія гады ён працаваў дацэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ.

Уладзімір Ляхоўскі нарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Мінску. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальным архіве, на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Сфера яго інтарэсаў — нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.: часоў Першай сусветнай вайны, БНР, 1920-я гады. Уладзімір Ляхоўскі быў адным з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах» (2001), аўтарам кніг «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX — першай трэці XX ст.» (2012).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930