Знайсці
07.09.2021 / 10:18РусŁacБел

10 гадоў таму разбіўся яраслаўскі «Лакаматыў». У самалёце, што ляцеў у Мінск, былі трое беларусаў

10 гадоў таму, 7 верасня 2011 года, пад Яраслаўлем адразу пасля ўзлёту разбіўся Як-42Д. ХК «Лакаматыў» ляцеў у Мінск на стартавы матч Кантынентальнай хакейнай лігі з мінскім «Дынама».

На борце лайнера знаходзілася 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. 43 чалавекі загінулі на месцы; хакеіст Аляксандр Галімаў памёр у бальніцы і толькі бортінжынер Аляксандр Сізоў змог выжыць у гэтай страшнай катастрофе.

Сярод загінулых былі трое беларусаў: найлепшы хакеіст Беларусі Руслан Салей, а таксама Сяргей Астапчук ды трэнер Мікалай Крываносаў.

Праз некалькі дзён у Мінску адбылося развітанне з хакеістамі.

Цікава, што сёння мінскае «Дынама» згуляе з «Лакаматывам» у Яраслаўлі ў рамках чэмпіянату КХЛ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера