Знайсці
06.09.2021 / 20:10РусŁacБел

У Чашніцкім раёне мінчук падчас сваркі застрэліў свайго знаёмага

4 верасня ў міліцыю патэлефанаваў 48-гадовы жыхар Мінска, які паведаміў аб тым, што забіў чалавека ў Чашніцкім раёне.

 

У гэты дзень мужчына прыехаў у Чашніцкі раён. Праязджаючы па вёсцы, у гаражы ён убачыў свайго 43-гадовага знаёмага і пад'ехаў да яго пагаварыць. Паміж мужчынамі ўзнік канфлікт, у выніку якога мінчук стрэліў са стрэльбы ў свайго апанента. Сваякі пацярпелага, пачуўшы стрэл, выбеглі на вуліцу і пачалі аказваць першую медыцынскую дапамогу, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося.

У гэты час падазраваны патэлефанаваў у праваахоўныя органы, паведаміў пра здарэнне і прыехаў на сваё лецішча, дзе праз некаторы час яго затрымалі праваахоўнікі.

Падазраваны з'яўляецца паляўнічым і мае дазвол на захоўванне паляўнічай зброі. Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (Забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930