Знайсці
06.09.2021 / 19:47РусŁacБел

Капялюш Напалеона са слядамі яго ДНК выставілі на аўкцыён

На аўкцыёне Bonhams у Ганконгу прадставілі знойдзены нядаўна капялюш са слядамі ДНК, якія сведчаць, што галаўны ўбор належаў Напалеону Банапарту. Арганізатары аўкцыёну сцвярджаюць, што гэта першы капялюш, на якім было зафіксаванае ДНК французскага імператара.

Цяпер капялюш дэманструюць у Ганконгу, адкуль ён будзе перавезены ў Парыж і пазней у Лондан. Там 27 кастрычніка і адбудзецца аўкцыён, паведамляе Guardian.

Шляпа прадстаўляе сабой двухвуголку — менавіта ў такіх галаўных уборах Напалеона часта малявалі на поле бітвы. Цяперашні ўладальнік набыў яе праз маленькі нямецкі аўкцыённы дом, прычым тады не было вядома, каму раней належала шляпа. Але праз надпісы і іншыя элементы шляпы пакупнік пачаў здагадвацца, што яна магла належаць Банапарту.

Падчас пачатковага разбіральніцтва эксперты высветлілі, што шляпа па сваіх характарыстыках і ўзросце можа быць двухвуголкай часоў Напалеона. Пазней капялюш даследавалі рознымі метадамі, у тым ліку і з дапамогай электроннага мікраскопа. У выніку навукоўцы знайшлі на двухвуголцы пяць валаскоў, і ў двух з іх атрымалася зафіксаваць ДНК Напалеона.

Арганізатары аўкцыёну ацэньваюць шляпу у 100-150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Іншыя шляпы Банапарта прадаваліся па больш вялікім кошце — адна з іх, напрыклад, сышла з малатка за 1,9 мільёнаў еўра. Але ў цяперашнім выпадку аўкцыённы дом ацэньвае капялюш не так дорага, бо яе прыналежнасць да Напалеона была даказаная не так даўно.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930