Знайсці
06.09.2021 / 18:47РусŁacБел

«Я не заўважыў у іх дэпрэсіі». Бацька Калеснікавай расказаў, як Марыя і Максім успрынялі жорсткі прысуд 

Сёння Мінскі абласны суд агучыў прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, яны атрымалі 11 і 10 гадоў зняволення адпаведна. Варта сказаць, што нават за забойства ў Беларусі часта даюць меншыя тэрміны. Бацькі расказалі, як прысуд успрынялі Маша і Максім і родныя палітвязняў.

«У мяне сёння, з аднаго боку, сумны дзень, а з іншага — радасны, — паведаміў Аляксандр Калеснікаў. — Таму што сёння я ўбачыў нашых дзяцей. І ўбачыў іх не ў якасці злачынцаў, а ў якасці людзей, якія адчуваюць сябе свабоднымі і невінаватымі. І яны паказалі гэта сваім стаўленнем да таго спектаклю, які разыгрываўся. Яны паказалі ўсю лжывасць (якая адбывалася ў судзе — НН). Гэта адчувалася не толькі па іх міміцы і рэпліках, гэта адчувалася па іх паводзінах. Я не заўважыў у іх дэпрэсіі, пагаджальніцтва. Гэта насамрэч людзі, якія ведаюць, што яны невінаватыя, і яны гатовыя адстойваць сваю пазіцыю далей». 

Бацька Марыі таксама падзякаваў людзям, якія прыйшлі сёння ў суд, каб пачуць прысуд і каб падтрымаць зняволеных і іх родных. Яшчэ да агалошвання ў залу запусцілі больш за 40 «ківалаў», невядомых фігурантам, і толькі восем сваякоў. 

Бацька Максіма Знака адзначыў, што ён спачувае сённяшнім адвакатам, паколькі ім даводзіцца працаваць ва ўмовах, калі закон абсалютна не працуе.

«У сваіх лістах я прапаноўваў Максіму адмовіцца ад удзелу ў працэсе, не прызнаваць існую судовую сістэму, аднак ён вырашыў да канца выкарыстоўваць законныя метады, — распавёў Аляксандр Знак. — Не думаю, што варта шукаць сэнс, як усё складзена (у судовых дакументах — НН). Была праграмная прамова аднаго з кіраўнікоў пра тое, што сёння не да законаў. Усё зводзіцца да гэты трох словаў — не да законаў. Так што ўсё чакана. Цяпер задача размеркаваць сілы вязняў і нашу магчымую падтрымку, каб яны без шкоды для здароўя змаглі вытрымаць той тэрмін, якім ім давядзецца адсядзець».

Адвакаты паведамілі, што будуць абскарджваць прысуд. Амаль год пад вартай будзе ўлічаны: дзень у СІЗА роўны паўтара дні ў калоніі.

Чытайце таксама:

«З днішчам!»: як мы дажылі да прававога дэфолту. Пачытайце, што пісаў Максім Знак яшчэ год таму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930