Знайсці
06.09.2021 / 17:07РусŁacБел

Мужчыну, якога падазравалі ў забойстве 22-гадовага хлопца пад Слуцкам, знайшлі мёртвым

Верагодна, ён застрэліўся з уласнай стрэльбы, паведамляе «Інфа-Кур'ер».

Цела падазраванага ў забойстве 22-гадовага хлопца з Лядна знайшлі ў раёне вёскі Падлессе ў панядзелак, 6 верасня. Яго каля абеду выявіў мужчына і патэлефанаваў у міліцыю. Цела, калі яго знайшоў жыхар Слуцка, знаходзілася побач з аўтамабілем у лесапаласе за 500 метраў ад дарогі. Верагодна, падазраваны застрэліўся з уласнай паляўнічай стрэльбы.

Нагадаем, у нядзелю ў вёсцы Лядна забілі 22-гадовага хлопца. Як паведамлялася раней, ён сустракаўся з дзяўчынай, чымсьці яе пакрыўдзіў. На абарону дзяўчыны стаў яе брат. Сустрэўшы хлопца пасля працы, вырашыў «пагаварыць». Невядома, што адбывалася падчас гэтай «гутаркі», але маладога чалавека забілі — ударылі больш за дзесяць разоў нажом.

Пасля гэтага мужчына сеў у аўтамабіль і з'ехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930