Знайсці
06.09.2021 / 16:54РусŁacБел

У Гомелі пад крыміналку трапіў 35-гадовы грузчык. Ён «абразіў» за адну ноч 19 чыноўнікаў і сілавікоў

У Гомелі пад «крыміналку» трапіў 35-гадовы грузчык. Яго абвінавачваюць у абразе 19 чыноўнікаў і сілавікоў, у тым ліку Лукашэнкі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Мужчына быў падпісаны на каналы, дзе публікаваліся асабістыя звесткі сілавікоў. Са снежня па красавік ён пісаў «каментары абразлівага характару, выказаныя ў непрыстойнай форме». Следчыя налічылі 21 каментар пад пастамі з фотаздымкамі міліцыянтаў з Мінска, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Брэсцкай вобласці, пракурораў і суддзяў з Гомеля і Мінска і дэпутата з Гомельскага раёна. Толькі за адну красавіцкую ноч мужчына паспеў «абразіць» адразу 19 чалавек.

Мужчыну 35 гадоў, халасты, раней не судзімы, працаваў грузчыкам.

Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мужчыну ўзялі пад варту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930