Знайсці
06.09.2021 / 16:03РусŁacБел

На «падарункі» для прызёраў Алімпіяды і Паралімпіяды дзяржава патраціць больш за 900 тысяч даляраў

Грошы, згодна з загадам Лукашэнкі, выдаюцца за медалі. Акрамя таго, трэнерам дадуць ад 20% да 100% ад таго, што належыць спартоўцам.

Ігар Бокій

Гэта значыць, што агульная сума можа быць нават большай, заўважае «Еўрарадыё».

Так, за золата Алімпіяды выплачваюцца грошы ў памеры 12 тысяч базавых (348 тысяч рублёў), за срэбра — 6 тысяч базавых велічынь (174 тысячы), за бронзу — 4 тысячы базавых велічынь (116 тысяч).

За Паралімпіяду меншыя сумы: 4 тысячы базавых, 2,4 тысячы і 1,6 тысячы адпаведна.

Тым не менш самыя вялікія прызавыя будуць у паралімпійца Ігара Бокія — 580 тысяч рублёў (або 230 тыс даляраў) за 5 залатых медалёў.

Трэба зазначыць, што вынікі Алімпіяды і Паралімпіяды ў гэтым годзе сталі горшымі ў гісторыі для Беларусі. На Алімпіядзе беларусы ўзялі сем медалёў (адзін залаты Івана Літвіновіча, тры сярэбраныя і тры бронзавыя).

З Паралімпіяды беларусы вязуць таксама сем медалёў: пяць залатых Ігара Бокія, а таксама срэбра плыўца Ягор Шалкунова і бронза Лізаветы Пятрэнкі ў кіданні кап'я.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930