Знайсці
06.09.2021 / 15:26РусŁacБел

Выкананы першы смяротны прысуд у гэтым годзе? Размова пра Віктара Скрундзіка з-пад Слуцка

У Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд. Прынамсі так вынікае з сюжэту тэлеперадачы «Тыдзень» на СТБ. Сюжэт быў прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе. За іх Віктара Скрундзіка асудзілі да смяротнага пакарання.

У сюжэце падрабязна расказвалася пра забойствы пенсіянераў.

«Сёння яму 30. Магло б быць, — паведаміла журналістка ў канцы сюжэту. — Першы смяротны прысуд у 2021 годзе».

Афіцыйна пра выкананне смяротнага прысуду не паведамлялася.

***

Віктара Скрундзіка, Валянціна Бушніна і Віталя Мяцежа затрымалі ў лютым 2019 года. За некалькі месяцаў да гэтага Віктар Скрундзік выйшаў на волю пасля чарговай адсідкі. Тройца стала рабаваць пенсіянераў.

Сам Скрундзік забіў дваіх пенсіянераў — аднаго ў вёсцы Ульянаўка, другога ў суседніх Сухоўчыцах. Пасля ён напаў яшчэ на адну пенсіянерку ў Сухоўчыцах, але яна выжыла.

Менавіта праз яе паказанні стала вядома пра забойства 79-гадовага Міхаіла Шугалея ў Сухоўчыцах. Раней следчыя лічылі, што дзед згарэў праз праблемы з грубкай, але высветлілася, што гэта Скрундзік падпаліў яго дом. Пра гэта агаварыўся сам Скрундзік, падчас збіцця пенсіянеркі ён сказаў: «Аддавай грошы, ці будзе табе тое ж, што і Шугалею!»

На судзе пракурор папрасіў расстраляць Віктара Скрундзіка, Віталя Мяцежа адправіць на 22 гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму, а Валянціна Бушніна — пасадзіць на 18 гадоў. Такі вырак суд і вынес.

Вярхоўны суд пакінуў апеляцыйную скаргу без задавальнення.

«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Страшна»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930