Знайсці
06.09.2021 / 12:19РусŁacБел

Даследаванне: Расійская вакцына Sputnik V абараняе ад цяжкіх выпадкаў заражэння штамам «дэльта»

Па звестках незалежнага даследавання з Санкт-Пецярбурга, поўная вакцынацыя Sputnik V забяспечвае ахову ад шпіталізацыі на 81% і прадухіляе цяжкае пашкоджанне лёгкіх пры заражэнні індыйскім штамам. 

Даследаванне, у якім узялі ўдзел каля 14 тысяч чалавек, паказала, што дзве дозы расійскай вакцыны зніжаюць рызыку шпіталізацыі пасля заражэння штамам «дэльта» на 81% і дапамагаюць пазбегнуць сур’ёзных пашкоджанняў лёгкіх, піша навуковы часопіс Science.

Новыя хвалі заражэння каранавірусам і павелічэнне колькасці выпадкаў у вакцынаваных людзей выклікаюць занепакоенасць, што вакцыны не абараняюць ад штама «дэльта» так, як абараняюць ад папярэдніх штамаў.

Група навукоўцаў, якую ўзначальвае Антон Барчук з Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу прааналізавалі звесткі пра захварэлых на кавід.

У аналіз былі ўключаныя 13894 пацыенты, 1291 з якіх былі цалкам вакцынаваныя. З усіх удзельнікаў шпіталізаваныя былі 495 чалавек.

Даследаванне паказала, што расійская вакцына абараняе ад шпіталізацыі на 81% пасля заражэння штамам «дэльта» ў выпадку поўнай вакцынацыі. Вызначыць эфект адной дозы не ўдалося, бо ў даследаванне было ўключана замала людзей для гэтага.

«Нашы звесткі пацвярджаюць, што сярод пераваг вакцынацыі — паслабленне цяжкасці захворвання», — сцвярджае Барчук.

Даследчыкі таксама выявілі, што Sputnik V на 76% ахоўвае ад сур’ёзных пашкоджанняў лёгкіх, якія выяўляе камп’ютарная тамаграфія.

Джон Мур, імунолаг з Weill Cornell Medicine, адзначае, што вынікі даследавання падаюцца дакладнымі і адпавядаюць чаканням.

Навуковец дадае, што расійская вакцына мае меншую ахову ад шпіталізацыі, чым еўрапейскія вакцыны, але яе вынік усё роўна лічыцца вельмі добрым.

Даследаванне ў Санкт-Пецярбургу было праведзена незалежна ад расійскага ўрада і цэнтра Гамалеі, які распрацоўваў вакцыну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930