Знайсці
05.09.2021 / 17:46РусŁacБел

У Сімферопалі ля будынка ФСБ затрымалі амаль 50 крымскіх татараў

У суботу, 4 верасня, расійскія сілавікі ў акупаваным Крыме затрымалі 40 чалавек, якія хацелі даведацца пра лёс пяці крымскіх татараў, затрыманых напярэдадні. Пра гэта паведамляе «Крымская салідарнасць».

«Каля будынка ФСБ на вуліцы Франко ў Сімферопалі затрымалі 40 чалавек. Сярод іх як мужчыны, так і жанчыны. Гэтак жа былі затрыманыя 2 грамадзянскія журналісты.

Нагадаем, што ўначы 4 верасня ў акупаваным Крыме, у дамах крымскіх татараў Эльдара Адаманава, Азіза Ахтэмава, Шаўкета Усеінава і Асана Ахтэмава прайшлі ператрусы. Сілавікі канфіскавалі тэхніку і павезлі мужчын з сабой. Ні ў каго няма інфармацыі, дзе знаходзяцца актывісты. У тую ж ноч у вёсцы Першамайскае, у доме першага намесніка старшыні Меджліса крымскататарскага народа Нарымана Джэляла правялі ператрус. Актывіста затрымалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера