Знайсці
05.09.2021 / 12:41РусŁacБел

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» адмовіцца ад сваёй назвы

Гендырэктар клуба Юрый Шакола распавёў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі, пра рэбрэндынг каманды.

«Хачу адзначыць, што назва «Цмокі-Мінск» існуе апошні сезон. Яна праіснавала дзевяць гадоў, але гэта ўжо гісторыя — цікавая, багатая. Аднак жыццё не стаіць на месцы. Будзем шукаць новыя формы. Магчыма, гэта будзе камерцыйны праект», — заявіў Шакола.

Баскетбольны клуб «Мінск-2006» перайменавалі ў «Цмокі-Мінск» у 2012-м годзе. Ідэю прыдумаў Аляксандр Куль — былы дырэктар клуба па маркетынгу. Летась ён адным з першых падтрымаў пратэсты і падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў супраць гвалту. Вясной да Куля прыйшлі сілавікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930