Знайсці
04.09.2021 / 21:14РусŁacБел

У Чарнагорыі прайшлі пратэсты перад інаўгурацыяй новага кіраўніка праваслаўнай царквы

У суботу ў былой сталіцы Чарнагорыі Цэцінэ пратэстоўцы сутыкнуліся з сотнямі спецназаўцаў. Удзельнікі пратэсту збудавалі барыкады з шын і камянёў напярэдадні інаўгурацыі новага кіраўніка Сербскай праваслаўнай царквы ў Чарнагорыі. Пра гэта са спасылкай на АР паведамляе «Радыё Свабода».

Цырымонія, запланаваная на нядзелю ў Цэтынэ, выклікала гнеў праціўнікаў сербскай царквы ў Чарнагорыі, якая абвясціла незалежнасць ад суседняй Сербіі ў 2006 годзе.

У суботу сотні пратэстоўцаў сутыкнуліся з паліцыяй у Цэтынэ і на кароткі час знялі металічную агароджу вакол кляштара, дзе павінна адбыцца інаўгурацыя мітрапаліта Іаанікія. Чарнагорскае дзяржаўнае тэлебачанне RTCG паведаміла, што пратэстоўцы прарвалі паліцэйскую блакаду на ўездзе ў Цэтынэ і закідалі іх камянямі з крыкамі «Гэта Чарнагорыя!» і «Гэта не Сербія!».

Чарнагорцы застаюцца глыбока падзеленымі адносна сувязяў сваёй краіны з суседняй Сербіяй і з Сербскай праваслаўнай царквой, якая з'яўляецца галоўным рэлігійным інстытутам краіны. Каля 30% з 620 тысяч жыхароў Чарнагорыі лічаць сябе сербамі.

Тысячы людзей пратэставалі ў мінулым месяцы, патрабуючы, каб інаўгурацыя адбылася ў іншым месцы. Царква адмовілася мяняць свае планы.

З таго часу, як Чарнагорыя аддзялілася ад Сербіі, чарнагорцы, якія выступаюць за незалежнасць, выступаюць за ўтварэнне праваслаўнай царквы, асобнай ад сербскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930