Знайсці
04.09.2021 / 09:54РусŁacБел

У Зэльве прыдумалі, як ратаваць закінутыя вясковыя хаты: у іх ствараюць музеі побыту 

Каб лепшыя хаты не пуставалі і іх не закопвалі ў зямлю, як гэта робяць у многіх раёнах Беларусі, у Зэльве вырашылі адкрываць у іх музеі, перадае Беларускае Радыё Рацыя. 

Добрую ідэю прыдумалі на Зэльвеншчыне. Вясковым закінутым хатам надаюць новае жыццё — там ствараюць мясцовыя краязнаўчыя музеі народнага побыту. Ужо стварылі хаты-музеі ў вёсках Дзярэчын, Міжэрычы, Холстава, Крамяніца, Ярнева, Варонічы, Бязводнае. І хоць экспанаты ў гэтых музеях амаль аднолькавыя, але яны зацікавяць сучасную моладзь, упэўнены стваральнікі.

Паглядзець у кожнай хаце ёсць на што, бо ад былых насельнікаў засталіся старыя рамкі з фотаздымкамі, кросны, калаўроты, сукайлы, вырабы з гліны, чыгункі, абразы, ручнікі, маслабойкі і іншыя хатнія неабходныя рэчы. Вось з іх і ствараюцца хаты-музеі.

Першымі наведвальнікамі такіх музеяў будуць школьнікі і настаўнікі, а таксама турысты. 

Фота zelwa.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930