75-гадовы мужчына пайшоў у Ліду, але зблытаў дарогі і апынуўся за 42 кіламетры ад дому
У міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Доржы Лідскага раёна. Жанчына распавяла, што яе 75-гадовы брат 1 верасня пайшоў з дому і не вярнуўся.
«Высветлілася, што мужчына паведамляў пра свае намеры адправіцца ў сваю кватэру ў Ліду або паехаць у гэты ж горад да доктара», — распавялі ў міліцыі.
Сёння мужчыну знайшлі ля вёскі Бастуны Воранаўскага раёна. Пенсіянер растлумачыў, што сапраўды пайшоў у Ліду (14 км), але пераблытаў дарогі. У выніку ён сышоў на 42 км ад дома, паведамляе БелТА.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму 9 мая трэба мяняць на 8-га
 4
Літоўскія мытнікі канфіскавалі на беларускай мяжы два футурыстычныя аўтамабілі ФОТАФАКТ
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера