Знайсці
03.09.2021 / 13:55РусŁacБел

Сышоў пракурор Гродзенскай вобласці. Ён не даваў завесці справы за фальсіфікацыю выбараў і збіццё людзей

Віктар Корзун амаль пяць гадоў быў пракурорам Гродзенскай вобласці, куды прыйшоў з Генпракуратуры, дзе ўзначальваў упраўленне па наглядзе за прысудамі па крымінальных справах. Калегі апісваюць яго як да мозга касцей чалавека сістэмы.

У 2020-м ён спыняў любыя спробы адзінкавых сумленных пракурораў завесці справы і за фальсіфікацыю выбараў, і за збіццё людзей, і за катаванні ў ізалятарах. Генпракурор Швед даў яму такую ацэнку: «Ён, несумненна, прадстаўляе наш залаты фонд». 

Вось што Корзун казаў жыхарам Гродзеншчыны ў жніўні 2020-га, калі тысячы выйшлі на мірныя акцыі пратэстаў:

«Некаторыя кажуць, што яны не буянілі, мірна ўдзельнічалі. Але гэта ўсё роўна ўдзел у супрацьпраўнай дзейнасці, за якую прадугледжана адказнасць. Што тычыцца патрабаванняў аб пакаранні ўсіх, хто ўжываў сілу ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, то зноў жа, трэба мець на ўвазе, што гэта не масавая амністыя. Усе рашэнні судовыя, і кожны выпадак будзе дбайным чынам правераны».

Апошні год паказаў, што ніводны чалавек сістэмы не быў прыцягнуты да адказнасці за збіццё і катаванне дэманстрантаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера