Знайсці
03.09.2021 / 13:37РусŁacБел

«Будзем жыць, як мусім жыць». Някляеў напісаў верш да дня нараджэння галоўнага рэдактара НН

Яго Уладзімір Някляеў змясціў у сваім фэйсбуку.

«Дзень народзінаў журналіста, палітвязня Ягора Марціновіча.

Вось чаго не мог уявіць, працуючы ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» разам з Алесем Марціновічам, што ў яго, чалавека такой памяркоўнасці, якой хапіла б на трох беларусаў, будзе такі непамяркоўны, непаслухмяны ў «бацькі» сын.

Сам Алесь — таленавіты журналіст, асоба. Ведаю, што ён, як і я, сумуе па нашым маладым часе, але, якімі б мы ў тым часе ні былі, нашы дзеці лепшыя за нас. І настаў іх час!.. І з імі такімі можам мы не баяцца за Беларусь!..

Будзе так, як мае быць,
Будзем жыць, як мусім жыць,
Будзе неба поўным зор!..
З днём народзінаў, Ягор!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031