Знайсці
03.09.2021 / 13:30РусŁacБел

Заблакавалі сайт «Медыя-Палессе»

Галоўны рэдактар Святлана Гарда паведаміла, што з 2-га верасня сайт не адкрываецца ў Беларусі, а ад сёння — і за мяжой.

Што стала прычынай блакіроўкі, рэдакцыі пакуль невядома, запыт у Мінінфарм накіраваны. У выдання пакуль застаецца статус СМІ. 

«Медыя-Палессе» працуе з 2012 года, кожны дзень сайт наведвае 30-40 тысяч карыстальнікаў. 

У ліпені ў галоўнага рэдактара, супрацоўнікаў і ў офісе прайшлі ператрусы. Сілавікі забралі і дагэтуль не вярнулі тэхніку. 

Каманда не спыняе працу. Навіны можна чытаць у сацыяльных сетках «Медыя-Палесся».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031