Знайсці
03.09.2021 / 10:55РусŁacБел

Лукашэнка: Глядзець на сённяшняе ўбоства ў футболе недапушчальна

Пра гэта ён заявіў сёння падчас адкрыцця дзіцяча-юнацкага футбольнага цэнтра клуба «Дынама-Мінск», піша БелТА.

«Глядзець на тое ўбоства, якое сёння дэманструе футбол, недапушчальна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што мае на ўвазе не толькі «бліскучую» гульню беларускай зборнай супраць каманды Чэхіі [прайгралі 0:1]. «Я кіраўніку Федэрацыі задаў пытанне: навошта выпусцілі наогул моладзевую каманду на футбольнае поле ўчора? [прайгралі Ісландыі 1:2.] Яны не сабраліся гуляць. Запомніце: гэта вам ўрок», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка пацікавіўся, якая цяпер сярэдняя зарплата ў футбалістаў асноўнага складу «Дынама-Мінск». Яму адказалі, што цяпер гэта $ 4-5 тыс., але пакуль дзейнічаюць старыя кантракты. Ужо прынята пастанова — па ім будзе да 8 тыс. рублёў.

Нагадаем таксама, што ўвесну беларуская зборная прайграла ў гасцях Бельгіі 0:8, а ў жніўні ўсе чатыры беларускія клубы вылецелі з кваліфікацыі еўракубкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031