Знайсці
03.09.2021 / 10:45РусŁacБел

Лукашэнка адкрыў шматпакутны стадыён. Яго рэканструявалі дзевяць гадоў і забралі ў Чыжа

Сёння адбылося адкрыццё стадыёна «Дынама-Юні» на захадзе Мінска, у якім прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка. На фоне правалаў і скандалаў у беларускім спорце цырымонію падаюць як дасягненне, але гісторыя ў стадыёна хутчэй трагічная.

Стадыён з’явіўся ў 2000 годзе і восем гадоў належаў «Дарыдзе» Уладзіміра Дзялендзіка. Тады пра заводзе быў свой футбольны клуб. Калі яго не стала, стадыён прадалі Юрыю Чыжу, які валодаў мінскім «Дынама». З 2009 па 2012 год кампактная арэна ў Кунцаўшчыне была асноўнай для «бела-сініх».

Восенню 2012 года Чыж рашыўся на маштабную рэканструкцыю — «Дынама-Юні» павінен быў стаць паўнавартаснай клубнай базай з гасцініцай, комплексам палёў і сучаснай арэнай.

Скончыць хацелі да 2015 года, але хутка пачаліся праблемы — спачатку не хапала дазволаў ад уладаў, пасля Чыж задумаў будаваць наогул новы стадыён у іншым месцы. Фармат рэканструкцыі павінен быў змяніцца.

У сакавіку 2016-га Чыж быў затрыманы за нясплату падаткаў, а працы на аб’екце амаль спыніліся. Увесь гэты час праект рэканструкцыі спрашчаўся. 

У 2019 годзе на стадыёне з недабудаванымі трыбунамі пачалі трэніравацца футбалісты. Там нават праводзілі таварыскія матчы, на якія ў мэтах бяспекі не пускалі заўзятараў. Тады ж у Чыжа адабралі футбольны клуб — «Дынама» стала дзяржаўным, а будаўнічыя працы на стадыёне зноў замарудзіліся.

З мінулага года на «Дынама-Юні» свае матчы пачала праводзіць жаночая каманда. І нарэшце восенню 2021 года рэканструкцыя скончылася.

Але па іроніі лёсу асноўная каманда там гуляць амаль не зможа — у чэмпіянаце Беларусі з мая па снежань нельга гуляць на штучных палях. 

Чытайце таксама:

Крыніцы: Чыжа кашмараць, бо лічаць, што ён схаваў мільярды, якія трэба вярнуць у Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930