Знайсці
02.09.2021 / 22:00РусŁacБел

Міністр спорту паставіў беларускім алімпійцам за Токіа «здавальняюча з маленькім плюсам»

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у эфіры АНТ ацаніў на «здавальняюча з маленькім плюсам» выступленне беларускіх атлетаў на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Сяргей Кавальчук прапанаваў паглядзець на вынікі іншых краін. Так, Літва заваявала адзін медаль, спартсмены Латвіі і Эстоніі двойчы падымаліся на алімпійскі п'едэстал. Казахстан узяў 8 медалёў, але ўсе бронзавыя, Украіна — 19, але золата, як і ў Беларусі, толькі адно. У Азербайджана таксама 7 медалёў.

«Я б паставіў «здавальняюча» з маленькім плюсам, таму што яшчэ ўмовы на гэтай Алімпіядзе былі спецыфічныя: стаўленне да нашай краіны ў пэўных умовах было спецыфічным», — сказаў чыноўнік.

Нагадаем, што сёлета беларускія спартоўцы ўсталявалі антырэкорд за ўвесь час выступленняў на Алімпіядзе — усяго сем медалёў. Чыноўнікі трапілі ў міжнародны скандал з Крысцінай Ціманоўскай, а нацыянальны алімпійскі камітэт — пад санкцыі ЗША.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930