Знайсці
02.09.2021 / 19:43РусŁacБел

Гендырэктар hoster.by, які правёў тры месяцы ў СІЗА, заявіў, што на наступным тыдні вяртаецца на працу

Фігурант «справы Тутбай» Сяргей Павалішаў днямі выйшаў на свабоду. Яму змянілі меру ўтрымання, на якую менавіта, не паведамляецца. Але ў звароце да калег Павалішаў адзначыў, што на наступным тыдні ўжо з’явіцца на працы. Гэта значыць, ён не пад хатнім арыштам. 

Гендырэктар hoster.by па-ранейшаму застаецца абвінавачаным ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. За кратамі — 11 фігурантаў «справы Тутбай», яшчэ чатыры — пад іншай мерай утрымання, у тым ліку сузаснавальніца hoster.by Юлія Чарняўская (яна пад хатнім арыштам). 

Па версіі следства, Тутбай незаконна карыстаўся льготамі як рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій пры сплаце падаткаў, чым нанёс урон бюджэту. Кампанія публічна абвяргала абвінавачванні. 

У дзень, калі сілавікі прыйшлі ў офіс кампаніі, стала вядома, што Тутбай выкінулі з ПВТ па патрабаванні ДФР. hoster.by жа па-ранейшаму застаецца рэзідэнтам ПВТ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930