Знайсці
02.09.2021 / 16:35РусŁacБел

У «Газпраме» кажуць, што пастаўкі па «Паўночным патоку — 2» могуць пачацца сёлета

Кіраўнік праўлення расійскага «Газпрама» Аляксей Мілер заявіў, што першыя пастаўкі па газаправодзе «Паўночны паток — 2» могуць быць ажыццёўлены ў ацяпляльным сезоне гэтага года.

«Яшчэ да канца гэтага года ў гэты ацяпляльны сезон мы з вамі можам паставіць першы газ па газаправодзе «Паўночны паток — 2» на еўрапейскі рынак», — сказаў Мілер.

«З расійскага боку створаныя ўсе неабходныя магутнасці: магутнасці здабычы на Ямале і газатранспартныя магутнасці ў паўночным газатранспартным калідоры», — дадаў ён.

Кіраўнік «Газпрама» таксама заявіў, што «маршрут ад Ямала праз Балтыку ў Еўропу з'яўляецца самым кароткім і найбольш эканамічна эфектыўным для спажыўцоў, і найбольш экалагічна чыстым».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930