Знайсці
02.09.2021 / 15:50РусŁacБел

Прэзідэнт Польшчы ўвёў надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Адпаведнае распараджэнне было падпісана кіраўніком дзяржавы ў чацвер, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар польскага лідара Блажэй Спыхальскі.

«Толькі што прэзідэнт прыняў рашэнне выдаць распараджэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча», — сказаў ён.

Надзвычайнае становішча з-за сітуацыі з нелегаламі ўводзіцца на ўчастку польска-беларускай мяжы на адлегласці 3 км ад яе. Гэтае рашэнне закране 115 населеных пунктаў у Падляскім ваяводстве і 68 — у Люблінскім.

У прыватнасці, яно азначае забарону правядзення масавых і забаўляльных мерапрыемстваў, узмоцненыя дзяжурствы паліцыі, кантроль дакументаў.

Распараджэнне ўступае ў сілу неадкладна пасля публікацыі ў «Афіцыйным весніку» і будзе дзейнічаць на працягу 30 дзён.

У гэтыя населеныя пункты не могуць уехаць людзі, якія ў іх не пражываюць — гэтая забарона датычыць і журналістаў. Тым, хто парушыць забарону ўезду, пагражае штраф або арышт у залежнасці ад судовага рашэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера