Знайсці
02.09.2021 / 13:51РусŁacБел

«Фізічную сілу не ўжывалі». Беларускія памежнікі патлумачылі, чаму са шчытамі гналі мігрантаў

У телеграм-канале Дзяржпамежкамітэта з'явіўся каментар наконт выпадку на беларуска-літоўскай мяжы. Літоўскія СМІ распаўсюдзілі відэа, на якім беларускія памежнікі гоняць мігрантаў да мяжы. У беларускім ведамстве заявілі, што ўсё адбывалася на мінулым тыдні.

«На кадрах відаць, што мігранты знаходзіліся ля нашай мяжы і не рухаліся ў Беларусь нават пры адсутнасці беларускіх памежнікаў. Гэта даказвае той факт, што яны не мелі намеру рухацца на тэрыторыю нашай краіны», — паведаміў Дзяржпамежкамітэт.

Дзеянні сілавікоў называюць «аператыўным прыкрыццём рэзервам Смаргонскай памежнай групы для «прадухілення незаконнага перасячэння мяжы з Літвы».

«З відэа зразумела, што фізічная сіла да мігрантаў беларускім бокам не ўжывалася», — запэўнілі ў беларускім памежным ведамстве і дадалі, што замежнікі знаходзілася ля мяжы каля 8 дзён пасля чаго сышлі ўглыб тэрыторыі Літвы.

Раней, у прыватнасці, былы міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус размясціў відэа, на якім бачна, як беларускія памежнікі са шчытамі гоняць мігрантаў, што знаходзяцца паміж памежнымі слупамі, у бок мяжы Літвы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930