Знайсці
02.09.2021 / 12:59РусŁacБел

З языком і манументам Вашынгтона. Ва Украіне ўзняўся шум з-за фота прэс-сакратара Зяленскага ў ЗША

У сацсетках гарачую дыскусію выклікала фота новага прэс-сакратара ўкраінскага прэзідэнта Сяргея Нікіфарава — на ім ён, высунуўшы язык, як быццам трымае пальцамі за кончык Манумент Вашынгтона.

Фота Нікіфараў выклаў у сваім Instagram падчас афіцыйнага візіту Уладзіміра Зяленскага ў ЗША, напярэдадні сустрэчы ўкраінскага і амерыканскага прэзідэнтаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Такі жэст новага прэс-сакратара Зяленскага выклікаў шквал крытыкі ў сеціве.

«Хлопчык, колькі табе гадоў», «іспанскі сорам», «дурне поїхало ў турнэ» — такія каментары пакінулі карыстальнікі пад допісам Нікіфарава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера