Знайсці
02.09.2021 / 11:43РусŁacБел

У Брэсце другі раз за год па крымінальным артыкуле судзяць 64-гадовую актывістку Алену Гнаўк

У судзе Ленінскага раёна Брэста 2 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць 64-гадовай брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк. У пачатку мая яе асудзілі да двух гадоў хатняй хіміі па «справе карагодаў». У новым выпадку жанчыне пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе spring96.org.

Згодна з матэрыяламі справы, Алена Гнаўк 20 красавіка, знаходзячыся ў зале Дома правасуддзя ў Брэсце, у ходзе яе допыту ў якасці абвінавачанай у межах іншай крымінальнай справы выказалася фразай, у якой утрымлівалася абраза ў адрас Лукашэнкі.

Як паведаміла сама Алена, памочнік пракурора Аляксей Бараноўскі, які падтрымліваў абвінавачванне на «справе карагодаў», напісаў дакладную запіску на імя пракурора Брэста, у якой засведчыў «нанясенне цяперашняму прэзідэнту Лукашэнку цяжкай абразы, што ўнясе напружанне і дэстабілізацыю ў краіне».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930