Знайсці
01.09.2021 / 20:58РусŁacБел

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі дазволіў перадаць дапамогу афганцам на мяжы

Дзяржпамежкамітэт Беларусі «праявіў добрую волю» і дазволіў перадаць дапамогу афганцам на мяжы.

«Нягледзячы на тое, што група размяшчаецца на тэрыторыі Польшчы, Дзяржпамежкамітэт праявіў добрую волю і палічыў неабходным прапусціць у памежную паласу прадстаўнікоў Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Гэта зроблена для таго, каб яны змаглі пакінуць на лініі мяжы прадметы першай неабходнасці для бежанцаў з Афганістана», — сказана ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, ужо больш за тры тыдні на беларуска-польскай мяжы недалёка ад польскага горада Уснаж-Гурны ў Падляскім ваяводстве жывуць дзясяткі мігрантаў з Афганістана.

Уцекачы з Афганістана ўжо амаль два тыдні спрабуюць нелегальна перасекчы польскую мяжу. Цяпер з аднаго боку іх ахоўваюць беларускія сілавікі, не даючы вярнуцца ў Беларусь, а з іншага — польскія памежнікі, не дазваляючы прайсці ў Польшчу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930