Знайсці
01.09.2021 / 20:15РусŁacБел

Журналіста Андрэя Аляксандрава прызналі падазраваным яшчэ па адным артыкуле, ужо трэцім па ліку

Як паведаміў яго адвакат, медыяменеджара прызналі падазраваным ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 243 КК.

«Ад дачы паказанняў ён адмовіўся. Віну катэгарычна адмаўляе», — адзначыў абаронца Аляксандрава, перадае БелаПАН.

Нагадаем, журналіста разам з ягонай дзяўчынай Ірынай Злобінай затрымалі 12 студзеня гэтага года. Першапачаткова Аляксандрава абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстаў (ч. 1 і 2 арт. 342 КК), ужо ў пачатку ліпеня яму выставілі новае абвінавачанне — па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Па ім медыяменеджару пагражае да 15 гадоў турмы.

Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандрава палітвязнем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера