Знайсці
05.09.2021 / 20:18

«У Мінску можна арганізаваць спатканне ў той жа вечар, толькі калі паабяцаеш сэкс». Плюс-сайз мадэль пра тое, як шукае пару ў інтэрнэце

«Мой інстаграм мужчын адпужвае. Усе гэтыя вечарынкі, конкурсы прыгажосці і прафесійныя фатаграфіі ўганяюць звычайнага беларускага мужыка ў ступар і правакуюць жаданне змыцца», — падзялілася Яўгенія Цюленева. Яна цяпер у пошуку адносін. Завяла спецыяльна для гэтага новы інстаграм, ацаніла сайты знаёмстваў. Расказвае, як поспехі і што не так з беларускімі адзінокімі мужчынамі.

Павялічыць

«Твой інстаграм выглядае так, быццам ты жывеш на 30 тысяч даляраў»

«Калі мужчыны знаёмяцца з табой ужывую, прапануюць абмяняцца інстаграмамі. Я давала свой — і мужчына знікаў. Я пачала думаць: што не так?

Па акаўнце мужчына ацэньвае, чым ты займаешся. Мая публічная дзейнасць звязана з паходамі на мерапрыемствы, і людзям, якія не ведаюць, што гэта частка працы, здаецца, што я пастаянна тусуюся. Адзін мой знаёмы масквіч сказаў: «Твой інстаграм выглядае так, быццам ты жывеш на 30 тысяч даляраў». І адпаведна мужчына думае: я такое не пацягну. Ён не разумее, што гэта ўсё бясплатна. Калі я стаю з келіхам на фоне сцяны і там напісана «Удава Кліко», гэта не значыць, што я яе пастаянна купляю і п’ю.

Павялічыць

Статус блогера вельмі адпужвае мужчын. Таму я завяла звычайны інстаграм. Там я публікую тое, што раблю сама, за свае грошы (смяецца). У мяне не было задачы паказаць сябе прасцей, чым я ёсць. Расказваю, як сустракаюся з сябрамі, бацькамі, займаюся віндсёрфінгам, гуляю з сабакам. Я даўно хацела стварыць такі акаўнт, каб выгружаць фоты, якія проста падабаюцца ці фіксуюць класны момант, але, напрыклад, недастаткова прыгожыя, каб патрапіць у блогерскі інстаграм і сабраць шмат лайкаў. 

Пакуль часцей пішуць мужчыны іншых нацыянальнасцяў, больш усходніх. Спрабавала знаёміцца некалькі беларусаў. У мяне была смешная перапіска, калі малады чалавек кідае аўдыяпаведамленні (а я не адказваю, бо занятая), пасля піша «эх ты сволач», а праз некалькі дзён прапануе усё ж сустрэцца.

Ёсць людзі, якія думаюць, што лайк ці сэрцайка нешта значаць. Апошні год сэрцайка стала нейкім сімвалам яднання, і я пачала выкарыстоўваць яго ў асабістых перапісках.

І некалькі разоў мужчыны ўспрымалі, што дзелавую размову я перавожу ў флірт. Апошні раз мужчына адказаў мне, што ён жанаты і падкатваць да яго не трэба — а ў мяне не было наогул такой думкі!

Мне здавалася, большасць разумее, што «дзякуй» і сэрцайка — гэта проста «вялікі дзякуй». Хаця ў мяне ёсць сяброўкі, якія гэтак жа ўспрымаюць лайкі — бачаць іх пад маімі фота ад розных маладых людзей і прыпісваюць новую сімпатыю.

Павялічыць

Я зарэгістравана на сайтах знаёмстваў. Збіраюся там памяняць геалакацыю — паставіць «Заходняя Еўропа» і паглядзець, як пойдзе. Чаму? Мужчыны больш схільныя да пераезду за лепшай працай, і гэта ў тым ліку прыводзіць да таго, што да 35 гадоў жанчын у нас застаецца больш. Я эканаміст па адукацыі і ведаю, што на любым рынку кошт вызначаецца попытам і прапановай. Калі класных жанчын больш, чым мужчын, то маладыя людзі становяцца разбэшчанымі.

У развітых і дарагіх гарадах, дзе сітуацыя іншая, носам пачынаюць круціць жанчыны. Адпаведна мне, як каштоўнай паперы, больш выгадна сысці на рынак, дзе мая каштоўнасць вышэйшая.

«Перш чым адказаць, нашы мужчыны ацэняць, як далёка ім ехаць на спатканне»

Адзінокія мужчыны, якія знаходзяцца на сайтах знаёмстваў, камунікаваць не ўмеюць. Прыходзяць з устаноўкай «палюбі мяне такім, які я ёсць». Мне здаецца, вялікая памылка, калі бацькі кажуць, што цябе павінны прыняць цалкам такім, які ты ёсць. Гэта перашкаджае заводзіць адносіны. Бо мужчыны з усімі сваімі праблемамі прыходзяць на першае спатканне, вывальваюць іх і не разумеюць, чаму ў іх не клеіцца. 

Мне аднойчы хлопец расказваў, што не можа знайсці сябе, з працай у яго не ладзіцца. Дыялог у духу: «А чым ты займаешся?» — «Вой не ведаю, цяпер так спякотна, працаваць не хочацца». Можа, гэта нейкая тактыка: хлопцы такім чынам паказваюць, што не будуць цябе ўтрымліваць?

Павялічыць

Асноўная праблема — што мужчыны безыніцыятыўныя, ім лянота напружвацца. У якую б краіну я ні прыехала, на працягу паўгадзіны знаходжу ў ціндары двух-трох маладых чалавек, з кім пайсці на спатканне без працягу сёння ж увечары. Апошні раз я была ў Адэсе, дзе здаецца, шмат прыгожых дзяўчат і хлопцы павінны быць разбэшчаныя. Але спакойна прызначыла два спатканні, і паміж імі, пакуль чакала, са мной яшчэ падышлі пазнаёміліся.

У Мінску можна арганізаваць спатканне ў той жа вечар, толькі калі ты паабяцаеш даступны сэкс. А проста папіць кавы, віна нашы мужчыны не пойдуць. Толькі з нейкімі гарантыямі. 

Ад чаго я афігела: нашы мужчыны яшчэ і спытаюць, дзе ты тэрытарыяльна знаходзішся. Ацэняць, як далёка ім ехаць, перш чым адказаць.

У тых, хто шукае сур’ёзных стасункаў, ёсць такая памылка — не прыдумаць, чым заняцца на спатканні. Узяць, напрыклад, і паклікаць проста піць каву. Я лічу, што калі ты не прыроджаны стэндапер, то лепш так не рабіць. Прыдумайце штосьці эмацыйнае — запрасіце на «Супер 8», на выставу. Будзе што абмеркаваць. А паход на каву незнаёмых людзей часцей выглядае, як сумоўе.

Але я зразумела, што і нашы дзяўчаты не ўмеюць падкаты прымаць. Напэўна, у нас не выпрацавана традыцыя знаёмстваў на вуліцы. Калі да дзяўчыны падысці і штосьці цікавае сказаць, яна хутчэй падумае, што ты ненармальны. Хлопцы не ўмеюць знаёміцца, бо, магчыма, спрабавалі і былі адшыты.

Ці могуць з ціндара атрымацца стасункі? Так, мы з хлопцам сустракаліся год. Прычым у нашым ціндары людзі, як мне падаецца, шчыра пішуць — хочуць яны пазнаёміцца для сур’ёзных адносін ці на адзін вечар. Мне, бывала, мужчыны з ходу казалі, што жанаты і шукаюць палюбоўніцу.

«Мне здаецца нармальна — абвясціць, што вы ў адкрытым пошуку»

Я зразумела, што лепш за ўсё знаёміцца ўжывую. Бо нават калі мы спадабаемся ў інтэрнэце адно аднаму па знешніх прыкметах і нам будзе цікава пагутарыць, можа аказацца, што лад жыцця абсалютна не супадае. І пабудаваць адносіны (калі табе 35+) будзе складана — у мяне з хлопцам з ціндара так і атрымалася.

Павялічыць

Агульны бэкграунд можна шукаць сярод былых аднакласнікаў, аднакурснікаў, калег, сяброў сяброў. Гэта адразу тысяча ачкоў на карысць таго, што адносіны перарастуць у доўгатэрміновыя, бо вас будзе штосьці яднаць. Пытанне ж не толькі ў дастатку, але і ў тым, як яго траціць. 

І мне здаецца нармальна — абвясціць, што вы ў адкрытым пошуку і вашы сябры могуць вас знаёміць. Бо калі мы шукаем працу, то вывешваем аб’яву, а калі пару, спрабуем чамусьці гэта схаваць, бо няёмка. Мне здаецца, саромецца не трэба.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31