Знайсці
01.09.2021 / 15:05РусŁacБел

У Карэліі арыштавалі брыгадзіра беларускіх рабочых, што памерлі ад сурагату алкаголю

Брыгадзіра беларускіх рабочых, якія атруціліся сурагатным алкаголем, арыштавалі на два месяцы па падазрэнні ў прычыненні смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам, піша ТАСС.

Паводле следства, брыгадзір — 31-гадовы грамадзянін Беларусі — прывёз з сабой з Беларусі кантрафактную спіртазмяшчальную вадкасць, у складзе якой утрымліваўся метылавы спірт.

«Не пераканаўшыся ў яе бяспецы, ён перадаў сваёй брыгадзе алкаголь, у выніку чаго пяць чалавек памерлі ад атручвання», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Трагедыя здарылася 22 жніўня. Восем жыхароў Беларусі, якія працавалі на адным з прадпрыемстваў у Пудажскім раёне Карэліі, выпілі сурагатны алкаголь. Пяцёра памерлі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930