Знайсці
01.09.2021 / 14:52РусŁacБел

Фільм пра выбарчую кампанію 2020 года стаў пераможцам міжнароднага конкурсу

Фільм беларускага журналіста і рэжысёра Міхаіла Аршынскага стаў пераможцам конкурсу Hinzpeter Awards за фільм «Не бойся», паведамляе БАЖ.

У фільме паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. 

З камераю ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб’ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.

Конкурс заснаваны Карэйскай асацыяцыяй відэажурналістаў для таго, каб падтрымліваць смелую і праўдзівую журналістыку ва ўсім свеце. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930