Знайсці
01.09.2021 / 13:55РусŁacБел

Пуцін: Калі б не рэвалюцыя і распад СССР, было б 500 мільёнаў расіян

Насельніцтва Расіі магло б цяпер дасягаць 500 мільёнаў чалавек, калі б не два распады краіны ў XX стагоддзі, заявіў у сераду Уладзімір Пуцін. 

Пуцін ва Уладзівастоку. Фота ТАСС

Двойчы «рассыпалася расійская дзяржаўнасць»: пасля рэвалюцыі 1917 года Расійская імперыя спыніла існаванне, Расія «страціла каласальныя тэрыторыі, паступова аднавілася», а потым «адбылося яшчэ і крушэнне Савецкага Саюза».

«А чаму? Бо трэба ўважліва прааналізаваць, што было трыгерам, што было спускавым кручком да гэтых драматычных падзеяў. Калі б яны не адбыліся, у нас была б іншая краіна. Некаторыя спецыялісты лічаць, што ў нас насельніцтва было б цяпер пад 500 млн чалавек. Толькі ўдумайцеся ў гэта», — сказаў Пуцін 1 верасня на сустрэчы са школьнікамі ва Уладзівастоку.

Ён пры гэтым не ўдакладніў, на якіх спецыялістаў спасылаецца. У апошнія гады Пуцін неаднаразова дэманстраваў цікавасць да гісторыі і пісаў артыкулы з выкладаннем сваіх поглядаў на яе, паведамляе Бі-бі-сі.

Цяпер насельніцтва Расіі складае прыкладна 146 млн чалавек.

«А калі б гэтых трагедый не было, было б каля 500 млн чалавек. Розніца ёсць? — працягнуў прэзідэнт Расіі. — Сукупная моц дзяржавы, якая ў геаметрычнай прагрэсіі пастаянна павялічваецца… Ствараецца ўсё больш і больш магутная аснова развіцця, існавання, дабрабыту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930