Знайсці
01.09.2021 / 13:34РусŁacБел

У Гомелі глуханямога рабочага асудзілі на 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і заклікі да гвалту

У Гомелі асудзілі на два гады на закрытым працэсе 30-гадовага Дзмітрыя Заломскага. Ён інвалід па слыху, глуханямы. Яго ўзялі пад варту ў зале суда і забралі слыхавы апарат, піша «Радыё Свабода».

Дзмітрый працаваў наладчыкам на прадпрыемстве «ВІПРА» — гэта адзінае прадпрыемства ў Гомелі, якое дае працу людзям з парушэннем слыху. З лютага ў Заломскага былі ператрусы, у яго забралі камп'ютар і тэлефон. Суд быў закрытым, таму нават сваякі не маглі прысутнічаць на працэсе.

«Дзіма чуе вельмі дрэнна нават з апаратам. Суду далі станоўчыя характарыстыкі і хадайніцтвы, каб далі максімум «хімію» і ён адпрацоўваў яе на заводзе. Вядома, самая галоўная праблема, што ён будзе ў калоніі, бо слыхавы апарат у яго забралі», — кажуць сваякі асуджанага.

Родныя не ведаюць, што менавіта Дзмітрый пісаў у чатах, бо мець зносіны з чалавекам, які слаба чуе, складана. Мяркуючы па ўсім, на хлопца выйшлі, калі праводзілі ператрусы ў работнікаў прадпрыемства «ВІПРА» — праз тое, што ў людзей з праблемамі слыху таксама быў свой невялікі закрыты чат. Ператрусы і затрыманні адбываліся ў маі. 

У пракуратуры заявілі, што Дзмітрый «з дапамогай асабістага камп'ютара і іншых прылад на адным з тэлеграм-каналаў размясціў фотавыяву кіраўніка дзяржавы, якая змяшчае яго негатыўную ацэнку». «У працяг супрацьпраўных дзеянняў у кастрычніку 2020 года апублікаваў у тэлеграм-канале паведамленне з абразай прадстаўніка ўлады, а ў лютым 2021 года — паведамленне з заклікам да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да намесніка старшыні суда аднаго з раёнаў Мінска».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930