Знайсці
31.08.2021 / 10:28РусŁacБел

Наступствы ўчорашняй непагадзі: асноўны ўдар прыняла на сябе Гомельшчына

30 жніўня праз Беларусь прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 18 м/с, пацярпела Гомельшчына, дзе парушалася электразабеспячэнне ў дзевяці раёнах. Было таксама пашкоджана пару дахаў сельскагаспадарчых будынкаў, а таксама адбылося падзенне дрэваў на дарогу, паведамляе МНС.

На дарогу дрэвы ўпалі ў Нараўлянскім і Добрушскім раёнах.

Паводле інфармацыі «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне ў 293 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца.

Аднак па стане на раніцу застаюцца без электразабеспячэння 28 населеных пунктаў, 7 сельскагаспадарчых будынкаў і 110 трансфарматарных падстанцый у Гомельскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930