Знайсці
30.08.2021 / 21:21РусŁacБел

Замяшчальнік солі можа выратаваць тысячы людзей ад інсультаў і сардэчных прыступаў

Пра гэта сведчыць новая праца кітайскіх навукоўцаў.

Фота pixabay.com

Замяшчальнік солі — гэта сумесь, заснаваная на салях натрыю, калію, ёду і магнію, якую можна выкарыстоўваць у кулінарыі замест звыклай нам солі. Раней вучоныя выявілі сувязь паміж ужываннем такіх замяшчальнікаў і зніжэннем паталагічна высокага крывянога ціску. Але новая праца даследчыкаў паказвае, што іх ужыванне таксама можа знізіць рызыку інсульту і сардэчнага прыступу.

У даследаванні прынялі ўдзел больш за 20 тысяч жыхароў правінцыяльнага Кітая. Усе яны або перажылі раней інсульт, або мелі высокі крывяны ціск і пры гэтым знаходзіліся ва ўзросце больш за 60 гадоў. Палова з іх у рамках даследавання на працягу пяці гадоў ужывалі замяшчальнік солі, які на 70% складаўся з хларыда натрыю і на 30% — з хларыда калію. Другая палова рэспандэнтаў працягвала ўжываць звычайную соль, то-бок чысты хларыд натрыю, піша Daily Mail.

Высветлілася, што ў тых, хто ўжываў замяшчальнік солі, верагоднасць атрымаць інсульт ці сардэчны прыступ была на 14% ніжэйшая, чым у другой катэгорыі рэспандэнтаў. Эксперты лічаць, што такія даныя — яшчэ адзін напамін пра тое, што зніжаць колькасць солі ў рацыёне — карысна для здароўя.

Аднак атрыманыя ў правінцыяльным Кітаі даныя могуць не падысці жыхарам развітых краін. У такіх краінах людзі спажываюць шмат апрацаванай ежы, якая ўжо змяшчае ў сябе нямала солі. Кітайскія сяляне, наадварот, дадаюць соль у ежу падчас гатавання. Таму было б карысна ўжываць замяшчальнік солі не толькі пры гатаванні ў хатніх умовах, але і ў харчовай індустрыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930