Знайсці
27.08.2021 / 13:23РусŁacБел

Забруджванне паветра звязалі з узроўнем псіхічных захворванняў

 Як высветлілі навукоўцы, жыццё ў рэгіёнах з брудным паветрам спрыяе большай цяжкасці ментальных хвароб.

Фота pixabay.com.

Даследаванне, у якім удзельнічалі 13 тысяч жыхароў Лондана, пралівае святло на дагэтуль невядомыя наступствы забруджвання паветра. Па яго выніках навукоўцы прыйшлі да высновы, што маленькае павышэнне ўзроўню дыяксіду азоту ў паветры (на 15 мкг/м³) выклікала ў выпадку псіхічных хвароб павышэнне на 32% верагоднасці амбулаторнай дапамогі і на 18% — верагоднасці шпіталізацыі, піша Guardian.

Праца, апублікаваная ў выданні British Journal of Psychiatry, заснаваная на адсочванні пацыентаў з паўднёвага Лондана, пачынаючы ад іх першага звароту ў службы псіхалагічнай дапамогі. Пры гэтым навукоўцы таксама ацэньвалі ўзровень забруджвання паветра ў месцы жыхарства рэспандэнтаў.

Згодна з працай, найбольшы ўплыў на цяжкасць хвароб аказвае забруджванне дыяксідам азоту, шмат у чым звязанае з выкідамі ад працы дызельных рухавікоў. Але навукоўцы таксама знайшлі сувязь паміж цяжкасцю хвароб і забруджваннем так званымі мелкімі часцінкамі, якія трапляюць у паветра падчас спальвання выкапнёвага паліва.

Аўтары даследавання сцвярджаюць, што іх высновы, хутчэй за ўсё, можна прымяніць да большасці вялікіх гарадоў у развітых краінах. Важна, што нават маленькае зніжэнне ўзроўню забруджвання паветра дазволіць знізіць узровень захворванняў і адпаведна дапаможа сістэме аховы здароўя сэканоміць шмат грошаў — у выпадку з Брытаніяй размова можа ісці пра дзясяткі мільёнаў фунтаў. Каб дамагчыся гэтага, можна, напрыклад, ствараць ці пашыраць зоны, у якіх выкіды ў атмасферу будуць абмежаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера