Знайсці
27.08.2021 / 09:54РусŁacБел

Улады ліквідуюць легендарную арганізацыю, якая праводзіла фестывалі «Лістапад» і ТЕАРТ

Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць «Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Рашэнне было прынятае 25 жніўня, зараз ідзе працэс ліквідацыі.

Анжаліка Крашэўская

«АРТ Карпарэйшн» быў створаны ў 2010 годзе пры падтрымцы «Белгазпрамбанка» і Міністэрства культуры. Яго нязменным кіраўніком з’яўлялася культурны менеджар Анжаліка Крашэўская.

Арганізацыя штогод праводзіла фестываль тэатральнага мастацтва ТЕАРТ і кінафестываль «Лістапад», якія сталі форумамі еўрапейскага ўзроўню.

У фармаце ТЕАРТ быў арганізаваны Belarus Open, які стаў першым нацыянальным тэатральным шоўкейсам. Менавіта «АРТ Карпарэйшн» займаўся праектам TheatreHD, дзякуючы якому беларусы маглі глядзець найлепшыя замежныя спектаклі.

Таксама арганізацыя праводзіла цыкл лекцый-кінапаказаў, безліч адукацыйных праектаў, выпускала ўласныя спектаклі, якія мелі станоўчую ацэнку прафесійных крытыкаў і гледачоў.

Ліквідацыя АРТ Карпарэйшн — наймацнейшы ўдар па беларускай культуры, які можа яе адкінуць на дзесяцігоддзе назад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930