Знайсці
25.08.2021 / 08:22

СК Расіі абвінаваціў Сяргея «Малюту» Кароткіх у забойствах на глебе расавай нянавісці

Следчы камітэт Расіі выставіў Сяргею Кароткіх абвінавачванні ў забойствах двух і больш чалавек, учыненых групай асоб па матывах палітычнай, ідэалагічнай, расавай, нацыянальнай або рэлігійнай нянавісці.

Артыкул абвінавачвання ўказаны ў хадайніцтве следства аб арышце Кароткіх, інфармацыя аб якім з'явілася 24 жніўня на сайце судоў агульнай юрысдыкцыі Масквы, піша Meduza.io.

У Басманным судзе паведамілі, што следства просіць завочна арыштаваць Сяргея, які знаходзіцца ў вышуку.

Сяргей Кароткіх вядомы па мянушцы «Малюта» і «Боцман». Жыў у Беларусі і меў грамадзянства.

У Расіі ён удзельнічаў у стварэнні ўльтраправай групоўкі «Нацыянал-сацыялістычнае грамадства», удзельнікаў якой абвінавацілі ў забойствах на глебе расавай нянавісці. У 2007 годзе Кароткіх пад запіс даў паказанні супраць кіраўнікоў НСГ. Выданне называе Кароткіх былым паплечнікам Максіма Марцінкевіча, вядомага па мянушцы Цясак.

З 2014 года Сяргей Кароткіх жыве ва Украіне. У складзе батальёна «Азоў» ваяваў на Данбасе. Яго лічаць блізкім да былога кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава. Таксама сцвярджалася, што ён меў дачыненне да «Беларускага дома ва Украіне», кіраўніка якога Віталя Шышова знайшлі нядаўна павешаным.

У верасні 2020 года Максіма «Цесака» Марцінкевіча, асуджанага на 10 гадоў калоніі за серыю злачынстваў, знайшлі мёртвым у чэлябінскім СІЗА. Сям'я і адвакат Марцінкевіча сцвярджалі, што на яго целе знайшлі сляды катаванняў. У СК казалі, што перад смерцю Цясак прызнаўся ў датычнасці да двух двайных забойстваў. Па версіі следства, Марцінкевіч зрабіў суіцыд.

Пасля смерці Марцінкевіча ізраільскі рэжысёр Уладзі Антаневіч, аўтар фільма «Крэдыт на забойства» аб злачынствах расійскіх неанацыстаў, апублікаваў ліст, які нібыта напісаў Цясак. Аўтар ліста паведаміў, што даў прызнальныя паказанні супраць сябе і сваіх паплечнікаў па некалькіх забойствах, у прыватнасці, ён сведчыў супраць Сяргея Кароткіх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31