Знайсці
24.08.2021 / 10:43РусŁacБел

Выйшаў трэйлер новага «Чалавека-павука». Ён просіць, каб на яго ўсе забыліся

Студыя Sony Pictures выпусціла першы тызер-трэйлер фільма «Чалавек-павук: няма дарогі дадому». Гэта трэцяя частка адноўленай ў 2015 г. франшызы «Чалавек-павук», у якой галоўныя ролі граюць Том Холанд (Пітэр Паркер) і Зендэя (Эм Джэй).

У трэйлеры з'явіўся Бенедыкт Камбербэтч у вобразе доктара Стрэнджа. Згодна з сюжэтам, Пітэр Паркер просіць яго зрабіць так, каб усе забыліся, што ён Чалавек-павук, піша meduza.io.

У фінале трэйлера з'яўляецца Альфрэд Маліна ў ролі Доктара Васьмінога — злыдня з фільма 2004 года пра Чалавека-павука, у якім галоўную ролю сыграў Тобі Магуайр. А яшчэ ў роліку ёсць адсылка да Зялёнага Гобліна — галоўнага антаганіста з іншай карціны пра Чалавека-павука з Тобі Магуайрам.

Прэм'ера новага фільма пройдзе 16 снежня 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930