Знайсці
20.08.2021 / 12:08РусŁacБел

Wildberries уводзіць камісію пры аплаце карткамі Visa, Mastercard і Maestro. Ці закране гэта беларускіх пакупнікоў?

Кампанія заявіла, што не будзе спаганяць камісіі пры аплаце замоваў пры дапамозе расійскіх плацежных сістэмаў «Мир», «Системы быстрых платежей» альбо SberPay. А вось калі тавары будуць аплочваць карткамі Visa ці Mastercard, то камісія складзе 2% ад кошту. У Беларусі Wildberries больш не мае юрыдычнай асобы, даведаліся, ці будзе камісія для пакупнікоў з нашай краіны.

Цяпер падчас заказу ў Расіі сэрвіс паведамляе пакупніку, што яму давядзецца даплаціць за выбар замежнай плацежнай сістэмы, альбо прапаноўваецца бясплатны расійскі варыянт. Такая розніца ўтвараецца за кошт больш нізкіх камісій пры апрацоўцы транзакцый расійскімі плацежнымі сістэмамі, адзначаюць у Wildberries і дадаюць, што ў Visa, Mastaercard і Maestro яны даходзяць да 2%.

У Беларусі працуе 281 пункт выдачы замоваў Wildberries. Ці будуць распаўсюджвацца на беларускіх пакупнікоў новыя правілы? 

«Камісія падчас аплаты картамі Visa, Mastercard і Maestro уключаная толькі на тэрыторыі Расіі», — адказалі «Нашай ніве» ў кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930