Знайсці
20.08.2021 / 09:17РусŁacБел

Кітай жадае размясціць на арбіце сонечныя батарэі, каб перадаваць энергію на Зямлю

Плануецца, што праект будзе ажыццяўлёны да 2035 года.

Фота pixabay.com.

Кітай збіраецца размясціць у космасе да 2035 года шэраг велізарных сонечных батарэй, якія будуць перадаваць энергію на Зямлю. Чакаецца, што ўжо ў 2050 годзе комплекс будзе цалкам запушчаны, і ён будзе вырабляць столькі ж электрычнасці, як найвялікшая з кітайскіх атамных станцый.

Упершыню ідэю стварыць энергетычную станцыю ў космасе прапанаваў у 1941 годзе пісьменнік Айзек Азімаў. Пазней канцэпцыю вывучалі ў розных краінах, напрыклад у ЗША і Брытаніі. На арбіце не існуе воблакаў, у дадатак там не змяняецца час сутак, то бок нічога не перашкаджае сталаму вырабу энергіі сонечнымі батарэямі, тлумачыць Daily Mail.

У комплекс будзе таксама ўваходзіць наземная энергетычная станцыя, і яе ўжо пачалі будаваць. Гэты аб’ект размесціцца ў паўднёва-заходнім Кітаі каля горада Чунцын і будзе прымаць энергію з арбіты ў выглядзе мікрахвалёвага выпраменьвання. Плануецца, што выпрабаванне станцыі пачнецца да канца гэтага года. У 2030 годзе аўтары праекта збіраюцца пачаць перадачу энергіі з арбіты, першапачатковая магутнасць складзе адзін мегават. За перыяд да 2050 года магутнасць станцыі плануецца давесці да аднаго гігавата.

Механізм працы станцыі звязаны з накіраваннем інтэнсіўнага праменя энергіі ў вобласць наземнай станцыі. Так энергія будзе пранікаць праз воблакі і дасягаць станцыі, пры гэтым арбітальная станцыя будзе працаваць кругласутачна. Сонечныя батарэі плануецца размясціць на вышыні ў 36 тысяч кіламетраў — гэтага хопіць для таго, каб станцыя не трапляла ў цень Зямлі і батарэі маглі атрымліваць энергію без перапынкаў.

Пры гэтым новая энергетычная станцыя нясе ў сябе небяспеку для навакольных жыхароў. Пасля таго, як яна пачне працаваць на поўную магутнасць, людзі праз павышаную радыяцыю не здолеюць жыць на тэрыторыі ў радыўсе каля 5 кіламетраў вакол наземнай станцыі. Мікрахвалёвае выпраменьванне можа таксама ствараць перашкоды працы электронікі і сродкаў сувязі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930