Знайсці
16.08.2021 / 14:55РусŁacБел

Сіноптыкі: на гэтым тыдні стане халадней, але заўтра па Магілёўшчыне да +35

У аўторак будзе яшчэ горача, у Мінску +26-28 градусаў, а па ўсходзе краіны ўвогуле да +35. Прагназуюць моцныя дажджы, навальніцы.

Пахаладае з серады, 18 жніўня. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра істотна панізіцца. Уначы будзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, удзень — +18-24, піша БелТА. У Мінску +19.

У чацвер і пятніцу ўдзень будзе ад плюс 18 па паўночным захадзе да +26 па Гомельшчыне.

У выходныя чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе +17-24.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930