Знайсці
12.08.2021 / 13:12РусŁacБел

Навукоўцы стварылі шкло, якое ў два разы мацнейшае за алмазы

Алмаз лічыцца самым цвёрдым рэчывам у свеце, вядома, што ён здольны рэзаць шкло. Але новы тып шкла, выраблены з вугляроду, у два разы мацнейшы за алмазы.

Новае шкло пакідае драпіны на алмазе. Фота National Science Review

Каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Яньшаньскага ўніверсітэта ў Кітаі прадставілі тып шкла пад назвай AM-III, здольны пакідаць на алмазах глыбокія драпіны. Новы матэрыял празрысты і мае жаўтаватае адценне. Па шкале цвёрдасці Вікерса AM-III дасягае паказчыка 113 гігапаскаляў, у той час як алмазы звычайна набіраюць 50-70 гігапаскаляў, піша Daily Mail.

Вучоныя не збіраюцца выкарыстоўваць новае шкло, каб замяніць алмазы. Замест гэтага, лічаць яны, AM-III можа дапамагчы ствараць больш моцныя фотаэлементы для сонечных панэляў, а таксама больш трывалыя куленепрабівальныя вокны, якія будуць на 20-100% мацнейшыя за цяперашнія варыянты.

Каб стварыць новае шкло, навукоўцы змясцілі фулерэн — матэрыял на базе вугляроду — у эксперыментальную камеру і давялі яго да тэмпературы 1200°С пад ціскам 25 гігапаскаляў. У такіх умовах фулерэн мог ператварыцца ў алмаз, але дзякуючы таму, што тэмпературу падымалі паступова, атрымалася стварыць выключна моцнае шкло.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930